BEL.FOOTBALL
Вадзім Лебядзевіч
Сегодня, 18:354

«У апошнія дзесяцігоддзі была страчана культура футбола». Новы дырэктар «Астраўца» распавеў пра свае задачы ў клубе

Дырэктар «Астраўца» Вадзім Лебядзевіч даў першае інтэрв'ю пасля прызначэння на новую для сябе пасаду.

— У 2019 годзе з’явіўся футбольны клуб «Астравец», дырэктарам якога вас нядаўна прызначылі. Практычна з пачатку гэтага сезона вы працавалі ў трэнерскім штабе. Словам, не з вуліцы прыйшлі. Як ацэньваеце гульню каманды? 

— Першы круг чэмпіянату закончылі не вельмі ўдала: былі 15-мі з 18 каманд. Нельга сказаць, што гулялі дрэнна, прайгралі толькі тройчы. Але не складвалася… У другім крузе фартуна, падобна, аддае нам даўгі. Цяпер знаходзімся на дзясятым месцы ў турнірнай табліцы. Як завершыцца сезон, думаю, ніхто не возьмецца спрагназаваць. Але камандзе па сілах выканаць пастаўленую на пачатку сезона задачу: увайсці ў топ-6.

— Новая пасада, новая адказнасць... Якія доўгатэрміновыя планы? Што лічыце асноўным?
— Галоўнае — каб футбольны клуб «Астравец» быў такім не па назве, а па сутнасці. Так, вядома, у нас няма прафесійных футбалістаў, якія маглі б гуляць на тым узроўні, якога патрабуе ўдзел у першай лізе. Але добра ўжо тое, што футбалісты, якія выступаюць за Астравец, цяпер і жывуць у нашым горадзе — дзякуй настойлівасці Сяргея Тадэвушавіча Мядз­вецкаса, падтрымцы БелАЭС, ЦРКБ, іншым арганізацым, якія дапамаглі ажыццявіць гэтую няпростую справу. Цяпер футбалісты ў нашым горадзе свае сярод сваіх: іх пазнаюць, з імі вітаюцца, у іх з’яўляюцца сябры і знаёмыя. Гэта дапамагае і камандзе, і балельшчыкам, а ўвогуле — гульні.

Але галоўным я лічу развіццё дзіцячага футбола. Раней жа і дзіцячыя каманды, якія абавязкова павінны быць пры футбольным клубе і прымаць удзел у спаборніцтвах у сваёй узроставай групе, былі астравецкімі толькі фармальна, насамрэч у іх гулялі мінчане. Цяпер жа ў нашай дзіцяча-юнацкай школе ФК «Астравец», якую ўзначальвае Мікіта Лаўрэцкі, займаецца 130 дзяцей рознага ўзросту. Радасна бачыць на вуліцах горада хлапчукоў у форме і пазнаваць у іх колішняга сябе… Вядома, адзінкі з іх стануць прафесіяналамі, але з’явіцца галоўнае, што было страчана ў апошнія дзесяцігоддзі, — культура футбола, — адзначыў Лебядзевіч.

«Астравец» займае дзясятую пазіцыю у Першай лізе, набраўшы 34 пункты.

Кирилл Гончарик, ОстровецНовость по темеКапитан «Островца» Гончарик: «Результат с «Юни Икс Лабс» закономерен, а в пятницу с БАТЭ-2 нужно только побеждать»Александр Федосенко, Островец1Новость по темеАлександр Федосенко: «Один очень хороший знакомый посоветовал попробовать себя в «Островце»